Беларуская Служба

Польшча атрымае 200 новых чыгуначных станцыяў

07.05.2020 16:16
Кошт агульнанацыянальнай інвестыцыі складае прыкладна 220 млн еўра.
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjne
Tory kolejowe - zdj. ilustracyjnePixabay

Прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў аб пачатку будаўніцтва 200 чыгуначных станцый. Новыя чыгуначныя станцыі з'явяцца ў тых месцах, якія вызначылі органы мясцовага самакіравання. Кошта агульнанацыянальнай інвестыцыі складае прыкладна 220 млн еўра.

Новая ініцыятыва ўрада будзе чарговым крокам, ужо існуючай праграмы Kolej Plus. Прэзідэнт Дуда заявіў пра пачатак інвестыцыі ў Юзэфіне блізу Варшавы, дзе зʼявіцца адна з такіх станцый:

-Мы хочам, каб гэтыя 200 станцый зʼявіліся ва ўласцівых месцах, бо аб гэтым прасілі мясцовыя грамады, органы мясцовага самакіравання.

За выкананне гэтай праграмы адказвае Міністэрства інфраструктуры Польшчы. Ёю прадугледжана пабудова 100 новых, аднаўленне 50 і мадэрнізацыю чарговых 50 станцыяў.

IAR/эж