За апошнія суткі на наяўнасць каранавіруса было абследавана 17,5 тыс. чалавек – паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. Гэта рэкорд па колькасці праведзеных тэстаў. Усяго з пачатку эпідэміі ў Польшчы было выканана 443,5 тыс. тэстаў.
На дадзены момант у краіне дзейнічае 121 лабараторыя, здольная да правядзення аналагічных тэстаў. Паводле апошніх паведамленняў Міністэрства аховы здароўя ў Польшчы Sars-Cov-2 выяўлены ў 15 200 чалавек. У выніку гэтай хваробы памерлі 756 жыхароў Польшчы.
TVP/эж