Беларуская Служба

Польскія пажарнікі атрымаюць дадатковыя сродкі з Еурасаюза

08.05.2020 18:03
Грошы будуць прызначаныя на куплю сучасных пажарных машынаў.
  .
Дзяржаўная пажарная служба.Photo: arembowski/pixabay.com/CC0 Public Domain

Дзяржаўная пажарная служба ў Польшчы атрымае дадатковыя 54 мільёны злотых (амаль 12 мільёнаў еўра) з Еўрасаюза. Гэтыя грошы будуць прызначаныя на куплю сучасных пажарных машынаў, якія, у прыватнасці, дапамогуць змагацца з наступствамі пандэміі каранавіруса. Кошт праграмы паляпшэння бяспекі складае 330 мільёнаў злотых (амаль 73 мільёны еўра).

Паводле намесніка міністра фінансаў і рэгіянальнай палітыкі Гжэгажа Пуды (Grzegorz Puda), новыя пажарныя машыны дапамагчы ў дэзынфекцыі.

Гаворка ідзе пра ахову медыкаў, прадстаўнікоў санітарных службаў, а таксама тых, хто карыстаецца грамадскім транспартам.

Частка новых аўтамабіляў будзе выкарыстоўвацца для ўдзелу ў выратавальных аперацыях, напрыклад, падчас пажараў або дарожна-транспартных здарэнняў.

У Дзяржаўнай пажарнай службы ўжо ёсць машыны, набытыя ў рамках праграмы ЕС. Новыя машыны будуць пастаўленыя ў краіну ў наступным годзе.

аз