Паліцыя правяла прэвентыўныя затрыманні асоб, якія ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, паведаміў interia.pl прэс-сакратар Сталічнага начальніка паліцыі Сыльвестар Марчак (Sylwester Marczak).
Удзельнікі акцыі патрабуюць больш эфектыўнай дапамогі з боку дзяржавы падчас пандэміі каранавіруса. Адным з іх з’яўляецца кандыдат у прэзідэнты Павел Танайна(Paweł Tanajno).
Марчак патлумачыў, што нягледзячы на заклікі паліцыі, людзі працягвалі ўдзельнічаць у акцыі, таму супрацоўнікі паліцыі правялі прэвентыўныя затрыманні. Ён не назваў падрабязнай колькасці затрыманых.
Прадстаўнік сталічнай паліцыі таксама паведаміў, што ў выпадку людзей, якія не выконвалі палажэнняў, уведзеных у сувязі са станам эпідэміі, у санітарныя органы будуць накіраваныя заявы з просьбай аб пакаранні вінаватых.
аз