Беларуская Служба

Польшча асудзіла палітыку Расіі

09.05.2020 10:19
Яцэк Чапутовіч звярнў увагу на дзеянні Расіі, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і Грузіі, ён заклікаў супрацьстаяць гэтаму.
.
Я. Чапутовіч падчас нефармальнага пасяджэння Рады Бяспекі ААН twitter.com/@MSZ_RP

Яцэк Чапутовіч прыняў удзел у неафіцыйным пасяджэнні Рады Бяспекі ААН з нагоды 75-й гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе і ролі Рады Бяспекі ў перадухіленні міжнародных злачынстваў.

Сустрэчу арганізавала Эстонія, якая ў траўні кіруе Радай Бяспекі. Яна праходзіла ў выглядзе відэаканферэнцыі, у якой узялі ўдзел 40 міністраў замежных спраў. Пасяджэнне ўзначальваў кіраўнік эстонскай дыпламатыі Урмас Рэйнсалу.

У сваім выступе міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч падкрэсліў, што Польшча стала першай ахвярай нямецкай і савецкай агрэсіі, а пасля яе не магла атрымаць свабоды, бо трапіла – разам з усёй Цэнтральнай і Усходняй Еўропай – у залежнасць ад СССР. «Толькі перамога салідарнасці і аксамітныя рэвалюцыі ў 1989 годзе дазволілі краінам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы аднавіць поўны суверэнітэт», – падкрэсліў міністр.

Каментуючы бягучую сітуацыю уміністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч звярнў увагу на дзеянні Расіі, якія падрываюць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і Грузіі таксама заклікаў міжнародную супольнасць рашуча супрацьстаяць гэтаму. Чапутовіч таксама звярнуў увагу на ўдзеле Польшчы ў мерапрыемствах, накіраваных на выканання міжнароднага права, у тым ліку на непастаянная членства Польшчы ў Радзе Бяспекі ААН у 2018-2019 гадах.

IAR/эж