Беларуская Служба

Сілезія стала эпіцэнтрам каранавіруса ў Польшчы

09.05.2020 12:58
Лік пацверджаных выпадкаў SARS-CoV-2 у Сілезіі ўжо перавысіў 3,2 тыс., памерлі 146 сілезцаў.
Koronawirus w Polsce
Koronawirus w PolscePAP/Marcin Bielecki

Міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі паведаміў, што тэставанне на наяўнасць SARS-CoV-2 у цяперашні час у Сілезіі ажыццяўляецца ў 7 пунктах. Міністр дадаў, што медыкам дапамагае войска. Лукаш Шумоўскі падкрэсліў, што колькасць колькасць, праведзеных у Сілезіі тэстаў, працягнвае расці:

-Сёння мы плануем узяць дадатковыя 2,5 тысячы мазкоў, заўтра зробім 5 тысяч. Сярод гэтых навінаў ёсць адна вельмі пазітыўная – у больш чым 95% заражаных каранавірусам шахцёраў хвароба праходзіць бессімптомна.

Міністр аховы здароўя заявіў, што інтэнсіўнае і маштабнае тэставанне на каранавірус будзе працягвацца да таго часу, пакуль не будзе апанаваная сітуацыя ў ачагах заражэння – на шахтах.

Да гэтага часу каранавірусная інфекцыі была пацверджаны ў некалькіх сотняў шахцёраў у Сілезіі. Рэзкі рост ліку хворых шахцёраў абцяжарыў працу на некаторых шахтаў. З чацвярга працаўнікі шахтаў, дзе зафіксавана найбольшая колькасць інфекцыяў, праходзяць абавязковае тэставання. Лік пацверджаных выпадкаў віруса SARS-CoV – 2 у Сілезіі ўжо перавысіў 3,2 тыс., памерлі 146 сілезцаў.

Агулам па Польшчы станам на 9 траўня каранавірус быў выяўлены ў больш чым 15,5 тысяч чалавек, у выніку COVID-19 памерлі 777 жыхароў Польшчы.

TVN/IAR/эж