Распачаўся 24-ы. «Навуковы пікнік» Польскага радыё і варшаўскага Цэнтру навукі імя Каперніка. Гэта першы пікнік, які цалкам праходзіць у Інтэрнэце. Трансляцыю можна паглядзець у сацыяльнай сетцы Facebook на старонка Польскага радыё і Цэнтру навукі імя Каперніка.
«Мы б аддалі перавагу сустрэцца з вамі ў рэальным свеце, але так як гэта немагчыма, то мы вырашылі запрасіць Вас у самыя розныя месцы», – сказаў дырэктар Цэнтру навукі імя Каперніка Роберт Фірмхофэр:
-Запрашаем вас далучыцца да выдатнага «Навуковага анлайн-пікніка». Прыйшоў уласцівы момант, каб абвесціць яго адкрытым!
Навукоўцы і папулярызатары навукі падрыхтавалі больш за 70 відэаролікаў з цікавосткамі і вопытамі, праведзенымі ў Польшчы, а таксама ў розных каінах свету. Змест 24-га «Навуковага пікніка» падзелены на 9 тэматычных блокаў. Сёлета на мерапрыемстве пераважаюць тэмы, звязаныя з кліматам ды пандэміяй каранавіруса.
IAR/эж