«Наша заангажаванасць, накіраваная на бяспеку Польшчы, з'яўляецца непарушнай», – напісала ў сетцы Twitter пасол ЗША ў Польшчы Джаржэт Масбахер. «Спадар міністр! Мы гатовыя абараняць Польшчу і НАТА», – зазначыла кіраўнік амерыканскай дыпламатычнай місіі.
Джаржэт Масбахер такім чынам адрэагавала на пост міністра нацыянальнай абароны Польшчы Марʼюша Блашчака, які тычыўся палёту ў польскай паветранай прасторы самалёта B-1B Lancer – амерыканскага звышгукавога стратэгічнага бамбавіка з крылом змянянай стрэлападобнасці.
«Палёт амерыканскага бамбавіка – гэта доказ таго, што ЗША сурʼёзна ставяцца да сваіх саюзнікаў і гатовыя прыйсці на дапамогу ў выпадку неабходнасці», – напісаў Блашчак у сетцы Twitter.
вс