У гэтым кантэксце ён пералічыў Расійскую Федэрацыю.
-Падрыхтоўка гэтага дакументу заняла некалькі гадоў. У першую чаргу ён тычыцца змен, якія наступілі ў часе апошняга пяцігоддзя і рэчаіснасці, у якой мы павінны дзейнічаць, гледзячы ў будучыню, калі гаворка ідзе пра бяспеку нашай краіны, магчымыя пагрозы і напрамкі развіцця, – гаварыў прэзідэнт.
У дакуменце, між іншым, прадугледжаная стратэгія на выпадак з’яўлення якой-небудзь эпідэміі.
Анджэй Дуда таксама заўважыў, што на працягу апошніх гадоў адбыліся змены ў кантэксце энергетычная бяспекі. Прэзідэнт патлумачыў, што інвестыцыі ў гэты сектар павінны гарантаваць Польшчы бяспеку і газавы суверэнітэт, а перш за ўсё стаць незалежнай ад расійскіх паставак.
Новая Стратэгія нацыянальная бяспекі кладзе націск таксама на мілітарную бяспеку Польшчы. Прэзідэнт зазначыў, што дакумент прадугледжвае змены, якія адбыліся ў польскім войску ў апошнія гады.
У сваю чаргу прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі сказаў, што бяспека з’яўляецца фундаментам развіцця. У гэтым кантэксце ён патлумачыў, што новая Стратэгія нацыянальная бяспекі будзе дапаможная ў апрацоўцы іншых законаў.
ав