Польскія навукоўцы з Універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні распачалі клінічныя даследаванні над лекамі, якія маюць палягчаць сімптомы COVID-19.
Прафесар Яцэк Кубіца з УМК сказаў, што гаворка ідзе пра даследаванні над кардыялагічнымі лекамі, якія мелі б дапамагчы на пачатковым этапе захворвання. –Мы гаворым аб выкарыстанні лекаў, якія ўжо даступныя і выкарыстоўваюцца ў іншых выпадках. Насамрэч мы хочам выкарыстаць іх пабочныя эфекты, каб заблакаваць вірусу магчымасць уваходу ў клетку і размнажэнне ў ёй. Гэта павінна затармазіць заражэнне новых людзей і палегчыць сімптомы хваробы ў пацыентаў, – казаў прафесар.
Першымі лекі атрымліваюць хворыя на COVID-19 у інфекцыйным шпіталі ў Грудзёнцу, пасля далучацца іншыя асяродкі. Само лячэнне пацыентаў павінна працягвацца два тыдні, а час працягласці клінічных даследаванняў залежыць ад заключэння дамоваў з іншымі медпляцоўкамі.
ав