13 траўня спаўняецца гадавіна замаху на святога Папу рымскага Яна Паўла ІІ. 39 гадоў таму падчас аўдыенцыі на Плошчы святога Пятра ў Рыме турэцкі забойца Мехмет Алі Агджа страляў у папу. Цяжка паранены Ян Павал ІІ перанёс складаную аперацыю.
Пасля замаху па ўсёй Польшчы людзі збіраліся на вуліцах і плацах, каб маліцца за выздараўленне Папы рымскага-паляка.
Ян Павал ІІ выздаравеў, але ніколі не вярнуўся да поўнага здароўя. У сваім першым выступе пасля вяртання з бальніцы ён адпусціў забойцу. Папа рымскі лічыў, што яго выратавала маці Божая Фацімская, паколькі замах адбыўся ў гадавіну фацімскіх аб’яўленьняў.
Алі Агджа амаль 20 гадоў правёў у італьянскіх турмах, пазней па просьбе Папы рымскага быў вызвалены, але адсядзеў яшчэ 5 гадоў у турме ў Турцыі. Да канца не ўдалося высветліць, хто быў замоўнікам забойства.
аз