Прэс-сакратар польскага ўрада заявіў у эфіры TVP Info, што найлепшым спосабам кантролю эпідэміі каранавіруса ў Сілезіі з'яўляецца тэставанне, каранцін і лячэнне хворых. Пётр Мюлер (Piotr Mueller) падкрэсліў, што ў рэгіёне працуюць санітарныя інспектары. Усе, хто меў кантакт з заражанымі людзьмі, і іх сем'і прайшлі тэсты на прысутнасць COVID-19 і былі ізаляваны.
Прэс-сакратар урада абверг чуткі аб планаваным увядзенні блакады Сілезіі. Пётр Мюлер нагадаў, што пасля ўвядзення блакады Ламбардыi - аднаго з рэгіёнаў Італіі, перамяшчэнне грамадзян рашуча павысілася, спрыяючы павелічэнню колькасці інфекцый.
Міністэрства аховы здароўя праінфармавала ўчора аб рэкорднай колькасці новых інфекцый. Гаворка ідзе пра 595 новых выпадкаў COVID-19, з якіх ажно 492 былі выяўленыя ў Сілезіі. Большасць заражаных – гэта работнікі шахтаў і іх сем'і.
На сённяшні дзень у Польшчы было пацверджана 17 тысяч 62 выпадакi COVID-19. Ад пачатку пандэміі ў краіне памерла ўсяго 847 чалавек, а 6 410 пацыентаў выздаравела.
аз