Польшча вырашыла падоўжыць на 30 дзён, то бок да 12 чэрвеня кантроль на ўнутраных межах Еўрасаюза. Распараджэнне па гэтай справе падпісаў кіраўнік МУС Марыюш Камінскі (Mariusz Kamiński). Нагадваем, кантроль на межах Польшчы дзейнічае з 15 сакавіка й быў уведзены ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
Унутраныя межы Еўрасаюза ў Польшчы, то бок з Германіяй, Літвой, Чэхіяй і Славакіяй, можа перасякаць толькі ў вызначаных месцах.
Як на ўнутраных, так і на знешніх межах Польшчы пры ўездзе захоўваюцца абмежаванні для іншаземцаў.
Акрамя польскіх грамадзян у Польшчу могуць уехаць іх сужонкі-замежнікі і дзеці, замежнікі, якія маюць Карту паляка, а таксама асобы, якія знаходзяцца пад пастаяннай апекай грамадзяніна Польшчы. Апрача таго, асобы, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Польшчы, і асобы, якія маюць права працаваць у Польшчы.
Мяжу могуць перасякаць таксама замежныя кіроўцы, якія перавозяць тавары ці людзей, а таксама дыпламаты й члены іх сем'яў.
аз