Польскія ўлады ўводзяць наступны этап адмены абмежаванняў, уведзеных у польскай эканоміцы ў сувязі з пандэміяй каранавіруса.
Падчас адмысловай прэс-канфэрэнцыі прэм'ер Матэвуш Маравецкі паведаміў, між іншым, што з 18 траўня ў Польшчы будуць адкрыты цырульні, салоны прыгажосці, а таксама бары й рэстараны. Аднак усе яны будуць дзейнічць пры ўмове захавання адпаведных санітарных нормаў.
У сваю чаргу з 25 траўня ў школах будуць праходзіць адукацыйныя заняткі для класаў 1-3. Матэвуш Маравецкі паведаміў таксама, што вучні апошніх – восьмых класаў базавых школаў і выпускнікі сярэдніх школаў для падрыхтоўкі да экзаменаў змогуць скарыстацца кансультацыямі й парадамі настаўнікаў.
З 1 чэрвеня кансультацыі будуць даступныя для ўсіх вучняў.
аз