Спецслужбы Польшчы вызначылі шэраг расійскіх прапагандысцкіх дзеянняў, накіраваных, сярод іншых, супраць польскіх інтарэсаў. Афіцэры вывучылі дзейнасць расійскай прапаганды падчас святкавання гадавіны заканчэння Другой сусветнай вайны.
Прэс-сакратар міністра-каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын тлумачыць, што ў апошнія месяцы польскія службы назіраюць за пашырэннем актыўнасці Расіі ў сферы маніпулявання гістарычнай праўдай, таму яны падрыхтавалі справаздачу, якая паказвае гэтыя дзеянні. Прапагандысцкая дзейнасць з нагоды гадавіны завяршэння Другой сусветнай вайны, была накіравана галоўным чынам на размыванне савецкай адказнасці за яе пачатак. Расіяне таксама паспрабавалі зноў "размыць савецкія злачынствы, учыненыя падчас Другой сусветнай вайны".
Станіслаў Жарын заявіў, што расійская прапаганда яшчэ раз перайначыла паведамленне адносна Пакта Молатава-Рыбентропа і супрацоўніцтва Савецкага Саюза з Трэцім Рэйхам да пачатку Другой сусветнай вайны. Расійская прапаганда таксама атакавала краіны Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, заявіўшы, што яны перашкаджаюць супрацоўніцтву Расіі з Захадам. У справаздачы гаворыцца, што Савет замежных спраў Расіі атакуе краіны Цэнтральнай Еўропы, што сведчыць пра тое, што іх уваходжанне ў Еўрапейскі Саюз "негатыўна" адбілася на стаўленні Захаду да гісторыі ўдзелу Расіі ў Другой сусветнай вайны і "вызваленні". Расійская прапаганда "забівае клін" паміж краінамі Цэнтральнай Еўропы і заходнімі дзяржавамі, між іншым, Францыяй.
ІАР ПР/нг