Беларуская Служба

Польшча пазбаўляецца залежнасці ад расійскага газу

14.05.2020 12:33
Каля 10 млрд кубічных метраў расійскага газу, якія Польшча купляе штогод, будуць замененыя пастаўкамі з радовішчаў Паўночнага мора.
   Baltic Pipe Commons.wikimedia.orgLemiel CC BY-SA 4.0
Схема пракладкі газаправоду Baltic Pipe Commons.wikimedia.org/Lemiel /CC BY-SA 4.0 .

Пра гэта ў чарговы раз заявіў упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях стратэгічнай энергетычнай інфраструктуры Пётр Наімскі:

-Каля 10 млрд кубічных метраў расійскага газу, якія Польшча купляе штогод, будуць замененыя пастаўкамі з радовішчаў Паўночнага мора,, а таксама звадкаваным газам, які трапіць да нас пра тэрмінал у Свінауйсьце.

Польскі палітык удакладніў, што фактычна Расія губляе апошні інструмент ціску на Польшчу. Стратэгія дыверсіфікацыі паставак газу стала прарыўной для польскай гаспадаркі і для польскіх спажыўцоў сыравіны, пераконвае ўпаўнаважаны ўраду Пётр Наімскі.

Нагадаем, надоечы прэзідэнт Анджэй Дуда абвясціў аб пачатку будаўніцтва газаправоду Baltic Pipe, які звяжа скандынаўскія радовішчы блакітнага паліва з Польшчай. Плануецца, што першыя кубаметры газу пойдуць праз Baltic Pipe ужо напрыканцы 2022 года.

PAP/эж

Будаўніцтва газаправода Baltic Pipe ідзе па графіку і будзе завершана ў 2022 г.

03.12.2019 17:01
Балтыйская труба дазволіць Польшчы атрымліваць газ з Нарвегіі.

Польшча спыняе энергетычную гегемонію Крамля ва Усходняй Еўропе

04.05.2020 14:24
Першыя кубаметры скандынаўскага блакітнага паліва трапяць у Польшчу не пазней за кастрычнік 2022 года.

Стратэгія нацыянальнай бяспекі Польшчы згадвае між іншым пра пагрозу з боку Расійскай Федэрацыі

13.05.2020 14:09
Дакумент акрэслівае напрамкі дзейнасці з мэтаю абараніць жыхароў Польшчы ад рознага тыпу пагрозаў.