Беларуская Служба

Школы Польшчы будуць зачынены да 7 чэрвеня

15.05.2020 08:46
Тым часам дзіцячыя сады і дашкольныя ўстановы па ўсёй краіне пачалі аднаўляць працу 6 траўня.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/Yakobchuk Viacheslav

Прэсавы сакратар Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы Анна Астроўская паведаміла, што «на дадзены момант яшчэ не вырашана, ці будуць вучні працягваць вучыцца дыстанцыйна або вернуцца да вочнай формы навучання пасля 7 чэрвеня».

Раней у той жа дзень намеснік міністра адукацыі Мацей Капэць у інтэрв'ю аднаму з польскіх СМІ выказаў здагадку, што школы могуць быць зачынены аж да канца навучальнага года – да 26 чэрвеня.

Польшча 12 сакавіка зачыніла ўсе школы і ўніверсітэты на два тыдні ў рамках стрымлівання эпідэміі каранавіруса. Затым было абвешчана, што школы будуць зачыненыя да 26 красавіка, а потым і да 24 траўня.

Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы яшчэ ў сакавіку паведамляла, што каля 95% устаноў адукацыі былі гатовыя да працяглага перыяду дыстанцыйнага навучання ва ўмовах пандэміі COVID-19.

Тым часам дзіцячыя сады і дашкольныя ўстановы па ўсёй краіне атрымалі пачалі аднаўляць працу 6 траўня.

PAP/эж