У адпаведнасці з законам, падпісаным прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам у сераду, 20 траўня паліцыя атрымае новыя паўнамоцтвы. Праваахоўнікі змогуць неадкладна загадаць злачынцам трымацца далей ад сваіх ахвяр.
Злачынцам прыйдзецца пакінуць дом, які яны дзеляць з ахвярай, нават калі яны кажуць, што ім больш няма дзе жыць.
Акрамя таго, паліцыя будзе абавязаная рэгулярна правяраць, ці злачынец трымаецца далей ад месца жыхарства ахвяры. Гаворачы аб новаўвядзеннях, намеснік міністра юстыцыі Польшчы Марцін Раманоўскі падкрэсліў, што паліцыя атрымае рэальны інструмент для эфектыўнага процідзеяння хатняму гвалту, а Польшча ўвойдзе ў групу краін, у якіх ахвяры гэтага гвалту атрымліваюць добрую абарону. Палітык дадаў: «такім чынам, мы разрываем пэўную спіраль гвалту і маўчання».
Чакаецца, што новае заканадаўства па процідзеянні хатняму гвалту пачне дзейнічаць яшчэ сёлета.
PAP/IAR/эж