Згодна з праектам пастановы Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі, тэрмін дзеяння студэнцкіх білетаў і пасведчанняў супрацоўнікаў ВНУ будзе аўтаматычна прадоўжаны. Гэта значыць, што тэрмін дзеяння студэнцкіх білетаў міне толькі ў канцы лістапада.
Такім чынам студэнты й супрацоўнікі вышэйшых навучальных установаў не будуць прымушаны асабіста накіроўвацца ва ўніверсітэцкі офіс дзеля афармлення неабходных дакументаў.
Прадстаўніца міністэрства Катажына Завада тлумачыць, што ведамства хоча, каб дзейнасць універсітэтаў была абмежаваная 30 верасня.
Міністэрства навукі й вышэйшай адукацыі ўжо прадаставіла інфармацыю аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння студэнцкіх білетаў і пасведчанняў выкладчыкаў ВНУ ў адпаведныя ведамствы й органы дзяржаўных і ваяводскіх уладаў, а таксама банкі, якія выдзяляюць студэнцкія крэдыты.
аз