Беларуская Служба

У Польшчы выпуск прамысловых тавараў у красавіку зменшыўся на 24,6%

21.05.2020 13:31
Непасрэднай прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца эпідэмія каранавіруса.
Grafika ilustracyjna
Grafika ilustracyjnashutterstock.com/Viacheslav Lopatin

У Польшчы выпуск прамысловых тавараў у красавіку зменшыўся на 24,6% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году, паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне краіны. У параўнанні з сакавіком падзенне склала 25,5%.

У мінулым месяцы змяншэнне вытворчасці адзначана ў 30 з 34 сектараў прамысловасці. У прыватнасці, менш выпушчана аўтамабіляў, прычэпаў, трэйлераў і электратавараў. Павялічылася вытворчасць у чатырох галінах прамысловасці, у прыватнасці, у фармацэўтычным сектары.

Непасрэднай прычынай такога стану рэчаў з'яўляецца эпідэмія каранавіруса.

вс