Прэзідэнты Польшчы й Харватыі размаўлялі па тэлефоне аб сітуацыі, звязанай са стратэгіямі ажыўлення эканомік абедзвюх краін пасля перыяду замарожвання ў выніку пандэміі каранавіруса, а таксама аб палітычнай сітуацыі ў абедзвюх краінах.
Нагадваем, Зоран Мілановіч уступіў на галоўную пасаду ў Харватыі ў лютым гэтага года.
Анджэй Дуда й Зоран Мілановіч, згадзіліся, што важную ролю ў стымуляванні эканомікі павінна адыгрываць амбітная палітыка на ўзроўні Еўрапейскага Саюза.
Прэзідэнты таксама абмеркавалі перспектывы развіцця ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” у аспекце планаванага восенню ў Таліне саміту ініцыятывы.
Прэзідэнт Анджэй Дуда запрасіў прэзідэнта Харватыі наведаць Польшчу. Гэта была першая непасрэдная размова абодвух палітыкаў.
аз