Беларуская Служба

Левыя сілы ў Польшчы патрабуюць праверыць на каронавірус усіх настаўнікаў

21.05.2020 19:21
Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія дні санітарныя службы рабілі каля 20 тысяч тэстаў на COVID-19 у дзень.
, .
Настаўніца, школа.Photo: emmaws4s /pixabay.com/CC0 Public Domain

Парламенцкая фракцыя „Левыя” звярнуліся да ўрада з просьбай праверыць на COVID-19 усіх супрацоўнікам навучальных устаноў, якія вяртаюцца да працы ў выніку зняцця наступных абмежаванняў, уведзеных у сувязі эпідэміяй.

Намеснік кіраўніка парламенцкай фракцыі „Левыя” Томаш Трэла (Tomasz Trela) заявіў у Сейме, што без абавязковых тэстаў можа даходзіць да некантраляваных успышак эпідэміі.

Мы заклікаем праверыць на каранавірус усіх супрацоўнікаў навучальных устаноў. Кожны чалавек павінен прайсці тэст на антыцелы да COVID-19 перад пачаткам працы.

Палітык дадаў, што Міністэрства аховы здароўя павінна прыняць план правядзення агульнанацыянальных тэстаў у бліжэйшыя месяцы, які дазволіць выключыць некантраляванае распаўсюджванне каранавіруса.

Паводле дадзеных Міністэрства аховы здароўя, за апошнія дні санітарныя службы рабілі каля 20 тысяч тэстаў у дзень.

аз