Беларуская Служба

У чацвер у цэлай Польшчы адбылося 399 пажараў

22.05.2020 09:25
На пятніцу прагназуецца, што амаль ва ўсёй краіне будзе абвешчаны трэці, самы высокі ўзровень пажарнай небяспекі.
.
.jackal211/pixabay.com/CC0

У чацвер у цэлай Польшчы адбылося 399 пажараў, у якіх восем чалавек пацярпелі – паінфармавала ў пятніцу Пажарная служба. 55 пажараў адбыліся ў лясах.

Па інфармацыі Пажарнай службы апошнія суткі – гэта 140 акцый пажарнікаў, у тым ліку 399 пажараў, у якіх параненыя восем чалавек. 970 выклікаў тычыліся гэтак званай мясцовай пагрозы, у якіх загінулі восем чалавек, а 91 быў паранены. 91 выклік быў звязаны з фальшывай трывогай.

На пятніцу прагназуецца, што амаль ва ўсёй краіне будзе абвешчаны трэці, самы высокі ўзровень пажарнай небяспекі. Эксперты нагадваюць, што вялікая пажарная пагроза ў гэтым годзе выкліканая сезонная засухай.

ав