Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда наведаў варшаўскі Рэгіянальны цэнтр донарства і гематэрапіі і здаў кроў. Кіраўнік краіны заклікаў тое ж самае зрабіць кожнага паляка, у якога няма супрацьпаказанняў да здачы крыві.
«У адказ на заклік шпіталяў я здаў кроў. Заклікаю тое ж самае зрабіць кожнага, таму што нас усіх яднае кроў, якая ратуе жыццё», – зазначыў прэзідэнт.
Прэзідэнта суправаджаў яго прэс-сакратар Блажэй Спыхальскі, які таксама здаў кроў. Інфармацыя і здымкі акцыі з'явіліся ў сацыяльных сетках Канцылярыі прэзідэнта Польшчы.
Шматлікія карыстальнікі інтэрнэта пазітыўна ацанілі крок Анджэя Дуды, але зʼявіліся і крытычныя галасы. Так, многія пыталі, ці прэзідэнт будзе здаваць кроў на рэгулярнай аснове, ці наведванне донарскага цэнтра адбылося ў рамках перадвыбарчай кампаніі.
вс