З панядзелку вучні пачатковых класаў у Польшчы могуць вяртацца на заняткі. Праўда, не ва ўсіх установах будуць зладжаныя нармальныя ўрокі, але школьнікі могуць пайсці ў школу, дзе будуць пад апекай настаўнікаў і школьных работнікаў. Спосаб арганізацыі навучання залежыць ад дырэктара школы.
Такі крок улады Польшчы прынялі, каб працуючыя бацькі маглі вярнуцца на працу, калі ў сям’і няма каму заняцца малодшымі школьнікамі, а бацькі вымушаныя працаваць. Пры гэтым, як заверыла міністр сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Марлена Малёнг, калі хтосьці з бацькоў не жадае высылаць дзіця ў школу, ён можа далей пакінуць яго дома і застацца з ім, не губляючы фінансавай падтрымкі (гаворка ідзе пра дзяцей да 8 году жыцця).
З панядзелку вучні апошніх класаў змогуць удзельнічаць у кансультацыях з настаўнікамі перад выпускнымі экзаменамі. Іспыты запланаваныя на чэрвень. У сваю чаргу з 1 чэрвеня пачнуцца кансультацыі для ўсіх школьнікаў. Паралельна далей будзе адбывацца дыстанцыйнае навучанне.
нг