Беларуская Служба

У Польшчы выбраны Першы старшыня Вярхоўнага суда

25.05.2020 12:05
У Польшчы працамі Вярхоўнага суда кіруе Першы старшыня, які выбіраецца тэрмінам на шэсць гадоў.
Першы старшыня Вярхоўнага суда Польшчы Малгажата МаноўскаPAP/Tomasz Gzell

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў рашэнне прызначыць суддзю Малгажату Маноўску Першым старшынём Вярхоўнага суда.

Першага Старшыню Вярхоўнага суда прызначае кіраўнік дзяржавы сярод пяці кандыдатаў, выбраных папярэдне агульным сходам суддзяў Вярхоўнага суда. У суботу агульны сход суддзяў выбраў на пасяджэнні пяць кандыдатур, сярод якіх была кандыдатура Малгажаты Маноўскай.

Малгажата Маноўска (1964 г.н.) – доктар юрыдычных навук, суддзя, спецыялістка па грамадзянскаму праву, у мінулым – віцэ-міністр юстыцыі Польшчы. З 2018 года – суддзя Вярхоўнага суда Польшчы.

У Польшчы працамі Вярхоўнага суда кіруе Першы старшыня, які выбіраецца тэрмінам на шэсць гадоў.

вс