Урад Польшчы спрасціў працэдуры перасячэння мяжы і працаўладкавання для замежнікаў, якія прыедуць на ўборку ўраджаю, паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі краіны Ян Кшыштаф Арданоўскі. Паводле яго слоў, перш за ўсё гаворка ідзе пра ўкраінцаў.
Міністр расказаў, што польскія консульствы выдаюць візы без якіх-небудзь абмежаванняў. Арданоўскі ўдакладніў, што замежныя работнікі будуць абавязаныя прайсці двухтыднёвы каранцін непасрэдна па месцы працаўладкавання з магчымасцю прыступіць да працы ў невялікіх групах ужо з першага дня знаходжання.
Паводле дадзеных Міністэрства сельскай гаспадаркі і развіцця вёскі Польшчы, сярод аграрыяў па ўсёй краіне з пачатку эпідэміі было зафіксавана крыху больш за 10 выпадкаў заражэння каранавірусам.
Фермеры шматкроць заклікалі ўрад прадпрыняць меры для беспраблемнага прыезду іншаземцаў на працу ў гаспадаркі ў час эпідэміі. Паводле польскіх сялян, без замежных работнікаў ураджай можа застацца на палях і ў садах, паколькі ў папярэднія гады асноўную рабочую сілу ў садаводстве і агароднінаводстве складалі іншаземцы.
вс