Беларуская Служба

Беспрацоўе ў Польшчы паднялося амаль да 6%

26.05.2020 17:59
Міністр сацпалітыкі заявіла, што дзякуючы намаганням урада па пераадольванні наступстваў крызісу, выкліканага эпідэміяй, было выратавана больш 3 мільёнаў працоўных месцаў.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Dudarev Mikhail

Лік беспрацоўных перавысіў прагнозы Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы больш чым на 1%. Дадзеныя аб беспрацоўі ў красавіку паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

Паводле дадзеных ведамства, у канцы красавіка без працы заставалася каля 965800 жыхароў Польшчы, у параўнанні з 909400 месяцам раней.

Адначасова Міністр сацпалітыкі Марлена Малонг заявіла, што дзякуючы намаганням урада па пераадольванні наступстваў крызісу, выкліканага эпідэміяй, было выратавана больш 3 мільёнаў працоўных месцаў.

PR/эж