Беларуская Служба

Польшча ўзгадвае «прымаса тысячагоддзя» Стэфана Вышыньскага

28.05.2020 12:50
Прымас Польшчы Стэфан Вышынскі быў духоўным лідарам польскага супраціву камуністычнай гегемоніі. 
Kardynał Stefan Wyszyński
Kardynał Stefan Wyszyńskinac.gov.pl

У чацвер, 28 траўня ў 39-ю гадавіну з дня смерці кардынала Стэфана Вышыньскага Польшча аддае даніну пашаны свайму «прымасу тысячагоддзя». Увечары ў архікатэдральным саборы ў Варшаве кардынал Казімеж Ныч адправіць урачыстае набажэнства. Памінальныя службы праходзяць ва ўсіх касцёлах Польшчы.

Кардынал Стэфан Вышыньскі быў адным з найбольш выбітных іерархаў каталіцкай царквы, якія адыгралі ключавую ролю ў гісторыі Польшчы ХХ стагоддзя. Кардынал Вышыньскі кіраваў Каталіцкай царквой Польшчы ў 1948-1981 гадах.

Менавіта па яго ініцыятыве ў 1965 годзе епіскапат Польшчы накіраваў пасланне нямецкім біскупам аб прымірэнні двух народаў са словамі «даруем і просім прабачэння». Гэта пасланне стала пераломным момантам у працэсе польска-нямецкага прымірэння пасля Другой сусветнай вайны.

Прымас Польшчы Стэфан Вышынскі быў духоўным лідарам польскага супраціву камуністычнай гегемоніі. Увосень 1953 года кардынал быў арыштаваны і вызвалены толькі ў кастрычніку 1956 года. Менавіта Стэфан Вышыньскі быў ініцыятарам вялікага святкавання 1000-годдзя хрышчэння Польшчы ў 1966 годзе:

-Гэта вялікі дзень – народ быў ахрышчаны! Сёння будучы свядомы сваёй дзесяцівекавой гісторыі, пры святым заступніцтве, ён гучна дэкларуе вялікае Te Deum.

У 1980 годзе падчас масавых забастовак, якія ахапілі ўсю Польшчу, кардынал Вышыньскі выступаў пасярэднікам на перамовах уладаў ПНР і прафсаюзу «Салідарнасць».

Пасмяротна, у 1994 годзе, кардынал Стэфан Вышыньскі быў узнагароджаны ордэнам Белага Арла. У 1989 годзе пачаўся працэс беатыфікацыі кардынала, заканчэнне якога запланавана на 2020 год.

IAR/эж