Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы: Мы выходзім пераможцамі з барацьбы з эпідэміяй

02.06.2020 11:45
У выніку эпідэміі памёр 1081 жыхар Польшчы.
Koronawirus w Polsce
Koronawirus w PolscePAP/Wojtek Jargiło

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што дзякуючы дысцыпліне і згуртаванасці польскі народ выходзіць пераможцам з барацьбы з эпідэміяй каранавіруса. Кіраўнік урада падзякаваў усім за адказнасць і салідарнасць у гэты цяжкі час.

Матэвуш Маравецкі адзначыў, што эпідэмія каранавіруса зʼяўляецца самым вялікім крызісам за апошнія дзесяцігоддзі, з якім сутыкнулася Польшча:

-Польшча – краіна, якая працягвае развіваецца, дала сабе рады з самымі складанымі за апошнія дзесяцігоддзе рашэннямі. Гэта становішча магло прывесці да апакаліптычных наступстваў. Можа памятаеце вайсковыя грузавікі з трупамі ў Італіі? Людзей, якіх адключалі ад апаратаў ШВЛ, якіх не прымалі ў лякарні? Гэта ўсё адбывалася ў краінах Заходняй Еўропы. Паводле розных дадзеных, Польшча займае адно з першых месцаў па выніках барацьбы з эпідэміяй. Польшча – краіна, якая ратавала кожнага чалавека.

Станам на 2 чэрвеня ў Польшчы было выяўлена 24 271 выпадак Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы памёр 1081 жыхар Польшчы. Эпіцэнтрам эпідэміі працягвае заставацца Сілезія.

IAR/эж