Беларуская Служба

Гарадскі аўтобус упаў з пуцеправода ў Варшаве

25.06.2020 14:37
Міністр аховы здароўя Польшчы паведаміў, што 1 чалавек загінуў, а 5 знаходзяцца ў цяжкім стане.
 , , 25  2020 .
Месца трагедыі, Варшава, 25 чэрвеня 2020 г. Foto: PAP/Paweł Supernak

У аўтобусе знаходзілася прыкладна 40 чалавек, з якіх 23 пацярпелі.  Гарадскі аўтобус пераадолеў бакавыя бар'еры аўтастрады S8 і ўпаў з вышыні каля 5 метраў. Міністр аховы здароўя Польшчы паведаміў, што 1 чалавек загінуў, а 5 знаходзяцца ў цяжкім стане.

Каля эстакады, дзе адбылася аварыя, працуе палявы шпіталь, дзе на месцы аказваецца дапамога менш параненым пасажырам.

Прычыны аварыі пакуль невядомыя, - кажа прадстаўнік Пажарнай варты Мазавецкага ваяводства Караль Кежкоўскі:

-Аўтобус раздзяліўся на дзве часткі. Задняя частка засталася вісець на аўтастрадзе S8, а перад упаў з вышыні некалькіх метраў і ляжыць каля Вісластрады.

Сярод параненых ёсць дзіця, якое было дастаўлена на верталёце хуткай дапамогі ў шпіталь. Вядома, што аўтобус быў адносна новы, а яго кіроўца дасведчаны.

На месцы здарэння працуюць ратавальнікі.

IAR/PAP/эж