Беларуская Служба

У Польшчы працягваецца выбарчая цішыня

27.06.2020 08:01
Дзяржаўная выбарчая камісія нагадвае, што выбарчая цішыня датычыць таксама інтэрнэту.
       .
Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі суддзя Сільвестар Марціняк .PAP/Mateusz Marek

Апоўначы пачалася выбарчая цішыня перад прэзідэнцкімі выбарамі, якія адбудуцца ў нядзелю. Забараняецца весці агітацыю па выбарах, праводзіць і публікаваць грамадскія апытанні адносна чаканага выніку галасавання, таксама раздаваць буклеты.

Старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі суддзя Сільвестар Марціняк (Sylwester Marciniak) нагадаў, што выбарчая цішыня будзе доўжыцца да канца галасавання ў нядзелю.

- У гэты час існуе забарона на палітычную агітацыю. Гэта датычыць перш за ўсё палітычных выступаў, прамоваў, арганізацыі сходаў і шэсцяў. Гэтых формаў шмат. Парушэнне караецца штрафам, што прадугледжваецца артыкулам 498 Выбарчага кодэкса.

У сваю чаргу злачынствам лічыцца, напрыклад публікацыя спадзяваных вынікаў выбараў да заканчэння нядзельнага галасавання. За гэта пагражае штраф на суму да мільёна злотых.

Дзяржаўная выбарчая камісія нагадвае, што выбарчая цішыня датычыць таксама інтэрнэту.

Выбарчыя ўчасткі на выбарах прэзідэнта будуць працаваць з 7:00 да 21:00. Выбаршчыкі, якія вырашылі галасаваць па пошце, але не адправілі яшчэ лістоў з бюлетэнямі могуць у нядзелю перадаць пакеты ўчастковым выбарчым камісіям.

аз