Сёння адзначаем Сусветны дзень дыябету. Гэта захворванне вынікае з павышанага ўзроўню глюкозы ў крыві. У хранічнай стадыі дыябет можа весці да парушэння працы розных органаў, асабліва вачэй, нырак, сэрца, а таксама сасудаў і нерваў.
Паводле старшыні фонду дапамогі дыябетыкам „Салодкія мары” з Жешава Рэнаты Вільчкевіч (Renata Wilczkiewicz), сімптомы хваробы характэрныя.
- Вельмі моцная смага, частае мачавыпусканне, празмерная стомленасць ці нежаданне любой фізічнай актыўнасці. У такіх выпадках варта зрабіць тэст на ўзровень цукру ў крыві.
Нялечаны дыябет можа прывесці, напрыклад, нават да інсульта або інфаркта. Паводле агульных ацэнак, у Польшчы дыябетам хварэюць каля пяці мільёнаў чалавек.
аз