Дзяржаўная выбарчая камісія апублікавала частковыя вынікі выбараў. Дадзеныя паступілі з 87,16 працэнта выбарчых акругаў.
Паводле іх, прэзідэнт Анджэй Дуда выйграў у першым туры прэзідэнцкіх выбараў, атрымаўшы 45,24 працэнтаў галасоў. Рафал Тшаскоўскі заняў другое месца, атрымаўшы 28,92 працэнтаў галасоў. На трэцім месцы апынуўся Шыман Галоўня - 13,69 працэнта галасоў.
На чарговых месцах, паводле частковых вынікаў Дзяржаўнай выбарчай камісіі, апынуліся Кшыштаф Босак, які набраў 6,79 працэнта галасоў, Уладзіслаў Касіняк-Камыш - 2,46 працэнта і Роберт Бедрань - 2,12 працэнта. Астатнія кандыдаты атрымалі менш за 0,3 працэнта галасоў.
Дадзеныя паходзяць з 23 734 сярод 27 230 выбарчых акругаў.
аз