Беларуская Служба

У Польшчы абвешчаны афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў

30.06.2020 11:32
Яўка на выбарах склала рэкордныя 64,51%.
Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы абвяшчае вынікі выбараўPAP/Mateusz Marek

Дзяржаўная выбарчая камісія Польшчы абвясціла канчатковыя вынікі галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Так, яўка на выбарах склала 64,51%.

Па выніках падліку 100% бюлетэняў, у тройку лідараў увайшлі дзеючы прэзідэнт Анджэй Дуда, які атрымаў 43,5% галасоў, яго галоўны апанент – Рафал Тшаскоўскі з вынікам у 30,46% і незалежны кандыдат Шымон Галоўня, яго падтрымалі 13,87% выбарцаў.

Кшыштаф Босак атрымаў 6,78%, Уладзіслаў Касіняк-Камыш – 2,36%, а Роберт Бедрань - 2,22%. Астатнія кандыдаты атрымалі менш за адзін адсотак галасоў.

У сувязі з тым, што ні адзін з 11 кандыдатаў у прэзідэнты не набраў больш за 50% галасоў, старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы Сільвестр Марціняк абвясціў другі тур выбараў:

-У паўторным галасаванні на выбарах прэзідэнта Польшчы выбар будзе зроблены паміж двух кандыдатаў, якія 28 чэрвеня 2020 года атрымалі больш за ўсё галасоў – Анджэй Себасцьян Дуда і Рафал Казімеж Тшаскоўскі.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы адбудзецца ў нядзелю, 12 ліпеня.

IAR/эж