Беларуская Служба

Рафал Тшаскоўскі гарантуе працягванне цяперашніх сацыяльных праграмаў

09.07.2020 13:26
Кандыдат у прэзідэнты таксама паведаміў пра ўвядзенне новых сацыяльных прапановаў.
    .
Рафал Тшаскоўскі падчас выбарчай кампаніі.PAP/Marcin Bielecki

Кандыдат у прэзідэнты ад „Грамадзянскай кааліцыі” Рафал Тшаскоўскі заявіў, што не з’яўляецца прыхільнік увядзення абавязковай вакцынацыі супраць COVID-19. Падчас прэс-канферэнцыі палітык запэўніў, што не будзе імкнуцца да ліквідацыі сацыяльных праграм, уведзеных урадам партыі „Права і справядлівасць”. Ён таксама нагадаў пра ўвядзенне новых сацыяльных прапановаў.

- Я кажу выразна, што да цяперашніх праграмаў павінны быць дададзеныя бясплатныя яслі і дзіцячыя садкі. Прапаную таксама па 200 злотых дапамогі для кожнай жанчыны, якая нарадзіла дзіця. Пра падрабязнасці можна будзе гаварыць, толькі пасля азнаямлення з сітуацыяй дзяржаўнага бюджэту. Таму спачатку я планую склікаць Кабінетную раду.

Да другога тура прэзідэнцкіх выбараў засталіся тры дні. А паўночы ў пятніцу пачнецца выбарчая цішыня.

аз