Спажыванне газу ў Польшчы будзе расці. Кіраўнік дзяржаўнай Польскай нафтагазавай кампаніі Ежы Квяціньскі заявіў, што гэты працэс звязаны, у прыватнасці, з пераходам энергетыкі на «блакітнае паліва», а таксама з праграмай «Чыстае паветра», у рамках якой вугальныя катлы для абагрэву дамоў будуць замяняцца газавымі.
Ежы Квяціньскі нагадаў, што ў 2015 годзе гадавое спажыванне газу ў Польшчы склала каля 15 млрд кубаметраў, цяпер жа гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні 20 млрд.
«Можна сказаць, што спажыванне газу ў Польшчы штогод расце ў межах ад 0,5 млрд да 1 млрд кубаметраў. Гэта азначае, што ў бліжэйшыя 10 гадоў спажыванне павінна павялічыцца да па меншай меры 25 млрд кубаметраў у год», – адзначыў кіраўнік кампаніі.
Паводле дадзеных Польскай нафтагазавай кампаніі, у першым паўгоддзі спажыванне газу ў Польшчы павялічылася на 1%, у параўнанні з аналагічным перыядам 2019 года.
З цягам часу Польшча плануе ўвогуле адмовіцца ад закупак расійскага газу і перайсці на іншыя крыніцы паставак «блакітнага паліва».
вс