Беларуская Служба

25 кілаграмаў выбуховых смесяў канфіскавалі паліцыянты перад другім турам выбараў

10.07.2020 14:02
У ходзе аперацыі былі праведзены ператрусы ў 23 аб'ектах і жылых памяшканнях.
Ілюстрацыйны здымакфота: Amber_Avalona/Pixabay.com

Паліцыянты з Цэнтральнага следчага бюро канфіскавалі 25 кілаграмаў выбуховых сумесяў і літр вадкага выбуховага рэчыва. Былі знойдзеныя таксама 110 кілаграмаў і 17 літраў рэчываў, якія можна было б выкарыстоўваць для вытворчасці небяспечных матэрыялаў.

У акцыі, якая праводзілася ў дзесяці ваяводствах, удзельнічала больш за сто супрацоўнікаў паліцыі, – сказала прэс-сакратар Цэнтральнага следчага бюро паліцыі Івона Юркевіч. Яна дадала, што ўсе знойдзеныя матэрыялы, будуць падвергнутыя дэталёваму аналізу. Калі спецыялісты пацвердзяць, што гэта небяспечныя рэчывы, якія пагражаюць здароўю і жыццю выпадковых людзей, затрыманыя могуць пачуць абвінавачванні, якія могуць стаць падставай пазбаўлення волі да 8 гадоў.

У ходзе аперацыі былі праведзены ператрусы ў 23 аб'ектах і жылых памяшканнях.

ІАР ПР/нг