Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы заклікаюць увесці незалежнае тэставанне прафесійных кіроўцаў на наяўнасць наркотыкаў і алкаголя

11.07.2020 10:16
Гэта рэакцыя на трагічнае ДТЗ з удзелам гарадскога аўтобуса ў Варшаве.
Паліцыя падчас праверкі варшаўскіх гарадскіх аўтобусаў PAP/Tomasz Gzell

Гаспадарчая палата грамадскага транспарту Польшчы ў чарговы раз звярнулася да ўрада з заклікам у тэрміновым парадку змяніць прадпісанні з мэтай правядзення незалежнай праверкі кіроўцаў на наяўнасць алкаголю і наркатычных рэчываў. Гэта рэакцыя на трагічнае ДТЗ з удзелам гарадскога аўтобуса ў Варшаве.

Паводле словаў старшыні палаты Дароты Кацпшык, палажэнні Закона аб выхаванні ў цвярозасці актуальна не прадугледжваюць незалежнага тэставання.

Дарота Кацпшык лічыць, што неабходна адмяніць адзін з артыкулаў, згодна з якім працадаўца можа пратэставаць свайго працаўніка перад пачаткам яго работы толькі пры наяўнасці абгрунтаваных падазрэнняў. Прычым зрабіць такі тэст можа толькі паліцыя, адзначыла старшыня палаты.

Гаспадарчая палата грамадскага транспарту заклікае ўнесці згаданыя змены з 2012 года.

Нагадаем, у канцы чэрвеня ў Варшаве адбылося ДТЗ з удзелам гарадскога аўтобуса, кіроўца якога знаходзіўся ў стане моцнага наркатычнага ап'янення. У выніку аварыі загінуў 1 чалавек, яшчэ некалькі – атрымалі раненні.

вс