Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

75 гадоў таму саветы распачалі Аўгустоўскую аблаву

12.07.2020 13:21
Пошукі месца пахавання ахвяраў Аўгустоўскай аблавы надалей працягваюцца.
     .
Старшыня Інстытута нацыянальнай памяці Яраслаў Шарэк.PAP/Tomasz Gzell

Паводле гісторыкаў, Аўгустоўская аблава – гэта найбуйнейшае злачынства, здзейсненае супраць палякаў пасля Другой сусветнай вайны. 75 гадоў таму саветы распачалі вялікую акцыю, накіраваную супраць польскіх партызанаў у рэгіёне Сувалкаў (Suwałki) на паўночным усходзе Польшчы.

Падчас акцыі былі арыштаваныя больш за сем тысяч чалавек, з якіх мінімум 592 (мужчыны, жанчыны, непаўналетнія, часта па некалькі з адной сям'і) былі забітыя.

Старшыня Інстытута нацыянальнай памяці, кажа, што гэта паказвае, як саветы ліквідавалі структуры польскай падпольнай незалежнай дзяржавы. Яраслаў Шарэк (Jarosław Szarek) нагадвае, што супраціў палякаў у гэтым рэгіёне быў настолькі моцным, што кіраўніцтва Арміі Краёвай у Беластоку не выкaнала загаду галоўнакамандуючага распусціць мясцовыя структуры АК.

- Пасля ўваходу на польскія землі савецкая армія, якая хацела ўсталяваць тут камуністычную ўладу, павінна была „справіцца’ з гэтымі структурамі. У Аўгустоўскім рэгіёне гэты працэс быў асабліва жорсткім і крывавым. Тысячы людзей былі арыштаваны падраздзяленнямі НКУС, „СМЕРШ” (савецкай ваеннай контрразведкі), войскамі Чырвонай Арміі, а таксама мясцовай камуністычнай службай бяспекі. Вядомыя прозвішчы амаль 600 чалавек, якія былі арыштаваныя і зніклі.

Кіраўнік Упраўлення па справах ветэранаў і рэпрэсаваных асоб Ян Юзаф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk) падкрэслівае, што Аўгустоўская аблава  - гэта адна з самых трагічных падзеяў у пасляваеннай гісторыі Польшчы.

- Пасля вайны на тэрыторыі Польшчы было здзейснена шмат злачынстваў. Аднак настолькі буйных, у выніку якіх былі арыштаваныя і катаваныя каля 7 тысяч чалавек, а пазней амаль 600 забітыя за лаяльнасць у дачыненні да Польшчы, не было.

Гісторыкі нагадваюць, што падчас Аўгустоўскай аблавы загінулі не толькі асобы, звязаныя з польскімі падпольнымі арганізацыямі, але таксама людзі, якія ніякім чынам не былі звязаны з дзейнасцю падземных структур.  

Месца пахавання амаль 600 чалавек, арыштаваных і забітых саветамі падчас Аўгустоўскай аблавы, да гэтага часу не было вызначанае.

аз