Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Палякі ўшанавалі памяць легендарнага эмісара Польскай падпольнай дзяржавы

13.07.2020 13:03
Мінае 20 гадоў з дня смерці Яна Карскага, які паведаміў саюзнікам аб знішчэнні габрэяў на тэрыторыі акупаванай Польшчы.
-    .
Помнік-лавачка Яна Карскага ў Варшаве.PAP/Radek Pietruszka

13 ліпеня мінае 20 гадоў з дня смерці Яна Карскага – легендарнага кур’ера польскай падпольнай дзяржавы. Ян Карскі, як адзін з першых паведаміў саюзнікам на Захадзе аб знішчэнні габрэяў на тэрыторыі акупаванай Польшчы. Свае ваенныя ўспаміны ён апісаў у кнізе „Сакрэтная дзяржава”.

Старшыня адукацыйнага фонду Яна Карскага Эва Юнчык-Зёмэцка(Ewa Junczyk-Ziomecka) заявіла, што Ян Карскі быў „айцом” правоў чалавека. Ён звяртаў увагу на крыўду людзей.

- У яго выпадку, гаворка ішла пра генацыд, забойства польскіх грамадзян габрэйскага паходжання ў Варшаўскім гета. Гэта быў незвычайны чалавек, які з’яўляецца ўказальным знакам не толькі для лідараў, праваабаронцаў, ці людзей,  якія памятаюць часы вайны, але таксама для сучаснай моладзі.

Ян Карскі памёр у Вашынгтоне 13 ліпеня 2000 году ва ўзросце 86 гадоў. За сваю дзейнасць ён быў узнагароджаны найвышэйшымі дзяржаўнымі ўзнагародамі - польскім Ордэнам Белага Арла і амерыканскім прэзідэнцкім Медалём свабоды. Ён таксама быў удастоены званнем „Праведніка народаў свету”. У 2016 годзе Ян Карскі  пасмяротна атрымаў званне брыгаднага генерала польскай арміі.

аз