60 адсоткаў кампаній у Польшчы маюць фінансавыя рэзервы на больш як 3 месяцы. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага ў першыя дні ліпеня Польскім фондам развіцця і Польскім эканамічным інстытутам.
Як падкрэсліў дырэктар Польскага эканамічнага інстытута Пётр Арак(Piotr Arak), сітуацыя з даходамі і попытам нa польскіх прадпрыемствах становіцца ўсё больш стабільнай. Кожная пятая з апытаных кампаній кажа пра новыя заказы. Аналагічным чынам расце таксама продаж.
-Даследаванне паказала, што пасля ўспышкі пандэміі супрацоўнікі не заўважылі істотнага скарачэння працоўных месцаў у сваіх кампаніях. Гэта пацвярджаюць таксама макраэканамічныя дадзеныя, якія сведчаць аб тым, што ўзровень беспрацоўя ў Польшчы значна не павялічыўся.
Дырэктар Польскага эканамічнага інстытута падкрэсліў, што ў найбліжэйшыя месяцы можа адбыцца павелічэнне занятасці і заробкаў.
У сваю чаргу старшыня Польскага фонду развіцця Павел Борыс (Paweł Borys) адзначыў, што ў другім квартале ў рамках Антыкрызіснага шчыта і Польскага фонду развіцця польская эканоміка атрымала больш за 100 мільярдаў злотых, то бок 5 працэнтаў ВУП. Гэтыя сродкі паспяхова стабілізавалі фінансавае становішча прадпрыемстваў і рынку працы, адзначыў Павел Борыс:
-Апошнія эканамічныя дадзеныя сведчаць пра тое, што антыкрызісныя меры былі эфектыўнымі для забеспячэння выхаду польскай эканомікі з крызісу, выкліканага пандэміяй. Прагнозы Еўракамісіі сведчаць пра тое, што эканамічны спад у Польшчы будзе самым нізкім сярод краін Еўрасаюза.
Паводле 48 адсоткаў апытаных супрацоўнікаў, фінансавая сітуацыя іх працадаўцы не змяніўся ў параўнанні з лютым бягучага года. 10 працэнтаў супрацоўнікаў заяўляюць пра паляпшэнне.
аз