Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прадстаўнік Канцылярыі прэзідэнта: Трэба ўмець прайграваць

13.07.2020 12:03
Рафал Тшаскоўскі не прыняў учарашняга запрашэння Анджэя Дуды ў Прэзідэнцкі палац.
         .
Прэзідэнт Анджэй Дуда запрасіў Рафала і Малгажату Тшаскоўскіх на сустрэчу.PAP/Radek Pietruszka

Запрашэнне Рафала Тшаскоўскага ў Прэзідэнцкі палац было важным жэстам з боку Андрэя Дуды, лічыць дзяржсакратар у Канцылярыі прэзідэнта Анджэй Дэра(Andrzej Dera).

Нагадваем, пасля абвяшчэння вынікаў экзіт-полаў прэзідэнт Анджэй Дуда запрасіў Рафала і Малгажату Тшаскоўскіх на сустрэчу, якая павінна была адбыцца яшчэ да поўначы ў Прэзідэнцкім палацы. Аднак супернік прэзідэнта на выбарах адмовіўся і заявіў, што скарыстаецца гэтым запрашэннем пасля таго, як Дзяржаўная выбарчая камісія прадставіць афіцыйныя вынікі выбараў.

- Адсутнасць афіцыйных вынікаў не мяняла таго, што тады трэба было зрабіць. Нягледзячы на тое, хто перамог, трэба было паспрабаваць суцішыць палітычныя эмоцыі. Калі не будзе волі залагодзіць спрэчкі, то гэта, перш за ўсё, дрэнна для дэмакратыі ў Польшчы. Трэба таксама ўмець прайграваць.

Прэзідэнт Анджэй Дуда прапанаваў свайму суперніку сустрэцца і паціснуць руку, каб гэты жэст афіцыйна закончыў выбарчую кампанію. Прадстаўнікі выбарчага штабу Рафала Тшаскоўскага адказалі тады, што ён ахвотна сустрэнецца з прэзідэнтам, але ў іншым, чым выбарчы вечар тэрміне.

аз