Прэм'ер Матэвуш Маравецкі павіншаваў прэзідэнта Анджэя Дуду з перамогай у другім туры прэзідэнцкіх выбараў. У сваім паведамленні ў Твітары кіраўнік польскага ўрада адзначыў, што „выбар, зроблены намі ўсімі, з'яўляецца гарантыяй таго, што Польшча будзе развівацца сумленна і ўстойліва”.
Прэм'ер таксама выказаў надзею, што далейшае кіраўніцтва Анджэя Дуды стане кіраўніцтвам усіх палякаў, таму што - як ён падкрэсліў – „Польшча – адна”.
аз