Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Сёлетні Кангрэс маладых палякаў-католікаў у замежжы пройдзе анлайн

14.07.2020 16:02
Сустрэча, прызначаная на 1 жніўня, будзе мець віртуальную форму з-за пандэміі.
http:kongresmp.pl
http://kongresmp.pl/.

Мерапрыемства ўключае шэраг віртуальных сустрэч, падчас якіх маладыя людзі змогуць пазнаёміцца, паглыбіць адносіны і хрысціянскую фармацыю, - сказаў біскуп Веслаў Ляховіч (Wiesław Lechowicz), запрашаючы на Трэці Кангрэс маладых палякаў замежжа (Kongresie Młodzieży Polonijnej). Сустрэча, прызначаная на 1 жніўня, будзе мець віртуальную форму з-за пандэміі.

Дэвіз сустрэчы: "Прызваныя да святасці". Праграма прадугледжвае інтэграцыю, сумесную малітву і абмен думкамі.

Жнівеньскі кангрэс стане пачаткам шэрагу сустрэч анлайн, якія з'яўляюцца формай кантакту і душпастырства польскай моладзі рассеянай па ўсім свеце.

Заяўкі на ўдзел у Кангрэсе можна дасылаць да 29 ліпеня, выкарыстоўваючы спецыяльны бланк, які можна знайсці на сайце арганізатараў. Пасля адпраўкі заяўкі кожны ўдзельнік атрымае спасылку, якая дазволіць удзельнічаць у сустрэчы праз платформу Zoom.

Галоўным арганізатарам Кангрэсу з'яўляецца Епіскапат Польшчы разам з моладзевай групай з Германіі - Grupa Orły.

яс