Намеснік старшыні апазіцыйнай „Грамадзянскай платформы” Томаш Сямоняк (Tomasz Siemoniak) заявіў, што яго партыя прызнае вынік прэзідэнцкіх выбараў. Аднак, ён адзначыў, што сумневы, звязаныя з выбарамі, павінны быць высветлены.
Палітык нагадаў, што выбарчы камітэт Рафала Тшаскоўскага рыхтуе выбарчы пратэст, які будзе ўнесены ў Вярхоўны суд.
- Мы павінны гэта зрабіць для дэмакратыі і тых выбаршчыкаў, якія пакрыўджаныя ў выніку розных хібаў. Перш за ўсё, гэта тычацца многіх выбаршчыкаў за мяжой. Арганізацыя першага і другога тура выбараў за мяжой – гэта была катастрофа. Польскі дыпламатычны апарат не справіўся з задачай. Мы бачылі чэргі выбаршчыкаў, якім давялося чакаць да позняй ночы, каб аддаць свой голас. Слухалі скаргі палякаў, на тое, што выбарчыя пакеты яны атрымалі запозна, праблемы з сайтам падчас рэгістрацыі выбаршчыкаў. Усё гэта трэба цяпер патлумачыць.
У сувязі з пратэстамі часткі выбаршчыкаў, якія галасавалі за мяжой, некаторыя апазіцыйныя палітыкі заклікалі кіраўніка МЗС Яцэка Чапутовіча падаць у адстаўку.
аз