Паводле штогадовага дакладу Генеральнай пракуратуры, у мінулым годзе ў Польшчы паліцыя і спецслужбы падслухоўвалі 5 711 чалавек. Даклад толькі што быў адпраўлены ў Сенат.
Паводле дакумента, у 2019 годзе ў пракуратуру і суды паступіла 5839 заяў з просьбай аб выдачы згоды на падслухоўванне грамадзян. Нагадваем, годам раней гэткіх заяў было крыху больш, то бок 6 088. У 2019 годзе суддзі не пагадзіліся на нагляд за 25 асобамі, а пракуратура самастойна адхіліла 103 заявы, паведамляе interia.pl.
Найчасцей з просьбай аб выдачы згоды на падслухоўванне звярталася паліцыя. Гэта тычылася 4 322 выпадкаў. Паводле дакладу, у мінулым годзе ў выніку праслухоўвання былі ўзбуджаныя больш за 1 300 крымінальных спраў.
„Я не здзіўлены, што метад падслухоўвання найчасцей выкарыстоўвае паліцыя. Нагадваю, што функцыянеры кожны год расследуюць каля 800 тысяч злачынстваў”, - кажа былы міністр унутраных спраў і адміністрацыі дэпутат Марэк Бярнацкі(Marek Biernacki), якога цытуе tvn24.pl.
На другім месцы па колькасці заяваў апынулася Памежнага варта, а на трэцім – Цэнтральнае антыкарупцыйнае бюро (384 выпадкаў). Паводле каментатараў, у выпадку апошняга ўвагу звяртае рост колькасці гэткіх акцый. Пяць гадоў таму было 205 такіх выпадкаў.
аз