Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэзідэнт Анджэй Дуда: Польска-літоўскі саюз даў пачатак Еўрасаюзу

15.07.2020 12:25
Прэзідэнты Польшчы і Літвы Анджэй Дуда і Гітанас Науседа сустрэліся на палях Грунвальдскай бітвы.
     610-  .
Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас святкавання 610-годдзя Грунвальдскай бітвы.PAP/Tomasz Waszczuk

Прэзідэнт Анджэй Дуда падчас святкавання 610-годдзя Грунвальдскай бітвы заявіў, што Польска-літоўскі саюз даў пачатак Еўрасаюзу.

Паводле кіраўніка польскай дзяржавы , саюз быў першым мірным пагадненнем дзвюх дзяржаў і дзвюх краін, якія хацелі стварыць сваю дзяржаўнасць і пазіцыю ў тагачаснай Еўропе.

- Польска-літоўскі саюз, якія быў вынікам гэтых падзеяў і бітвы, а перш за ўсё ўступлення на польскі трон князя Уладзіслава Ягайлы,  быў пачаткам цяперашняга кшталту Еўропы, то бок Еўрасаюза.  

У Грунвальдскай бітве 15 ліпеня 1410 года сутыкнуліся польска-літоўскае войска і войска Тэўтонскага ордэна. Гэта была адна з найвялікшых бітваў сярэднявечнай Еўропы і адначасова сутыкненне дзвюх самых магутных арміі таго часу.

Бітва скончылася перамогай палякаў і іх саюзнікаў, што паспрыяла ўзмацненню пазіцыі польскай дзяржавы і Уладзіслава Ягайлы ў Еўропе.

аз