Вэб-сайты польскіх палітыкаў можна лёгка перахапіць – папярэджвае Rzeczpospolita.
Справаздачу ў гэтай справе падрыхтавала грамадская арганізацыя «Польская грамадская кіберабарона» (Polska Obywatelska Cyberobrona). Яе актывісты вызначылі, што на старонках 23% польскіх дэпутатаў можна падмяніць тэкст, а 8% з іх можна поўнасцю захапіць. Сярод іх – сайты некаторых вядучых палітыкаў. Такая сітуацыя нясе пагрозу дэзінфармацыі.
Аб тым, што такі сцэнар магчымы, сведчыць прыклад Грузіі за 2008 г.
Падчас канфлікту Расіі з Грузіяй пракрамлёўскія хакеры падмянілі некаторыя сайты грузінскага ўраду. А два гады раней вайну ў кіберпрасторы Расія праводзіла супраць Эстоніі і захапіла сайты эстонскіх палітыкаў і палітычных партый.
«Польская грамадская кіберабарона» справаздачу аб бяспецы сайтаў польскіх палітыкаў перадала адміністрацыі Сэйму.
У выніку таксама Міністэрства лічбавання заявіла аб супрацоўніцтве з палітыкамі, якія вырашацца павысіць абарону ад патэнцыйных кібератакаў.
яс