Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч ацаніў, што размова расійскіх пранкераў з Анджэем Дудам, запіс якой паявіўся ў сеціве, з'яўляецца праявам дэзінфармацыйнай дзейнасці Расіі.
Учора два расійскія пранкеры Уладзімір Кузняцоў і Аляксей Сталяроў, вядомыя як Ваван і Лексус, паведамілі ў сацыяльных сетках, што ім удалося пажартаваць з польскага прэзідэнта. Расіяне задавалі Анджэю Дудзе пытанні, між іншым, пра сітуацыю, звязаную з каранавірусам у Польшчы, пра рух ЛГБТ, анексію Львова і гістарычную палітыку ў дачыненні да Расіі.
Яцэк Чапутовіч сказаў, што падчас арганізацыі тэлефоннай размовы чыноўнікі абмінулі МЗС. Паводле яго, неабходна быць больш пільным.
-Мы гэта ацэньваем як дэзінфармацыйную дзейнасць Расіі, якая, магчыма, ставіць за мэту сапсаванне адносін паміж Польшчай і Украінай. Пра гэта сведчаць пытанні, якія задаваліся прэзідэнту Дудзе. Адразу хачу сказаць, што яго адказы былі адпаведнымі і не выклікаюць непаразуменняў з ніводнай краінай.
Яцэк Чапутовіч сказаў, што трэба зрабіць вывады і прыгледзіцца да працэдур, якія абавязваюць пры арганізацыі такога тыпу размоваў.
Выясненнем акалічнасцяў, у якіх адбылася размова расіян з прэзідэнтам Анджэем Дудам, таксама займаюцца спецслужбы.
ав